mchs.gov.by
Вучань 5 класа катаўся на санках з горкі ў раёне аўтамабільнага моста «Юбілейны» праз раку Віцьба. Санкі заехалі на лёд, хлопчык пайшоў іх даставаць і ў трох метрах ад берага праваліўся і апынуўся ў вадзе.
На шчасце, побач праходзіў 21-гадовы малады чалавек, які выратаваў хлопчыка яшчэ да прыезду выратавальнікаў.
З дыягназам «агульнае пераахалоджанне» школьніка шпіталізавалі ў Дзіцячую абласную клінічную бальніцу.
0
0
0
0
0
0