Белтэлерадыёкампанія пракаментавала чарговы скандал, які распачаўся па заканчэнні нацыянальнага адбору удзельнікаў на «Еўрабачанне».

Нагадаем, што Фіналісты конкурсу Макс Лорэнс і Дзідзюля накіравалі зварот да Аляксандра Лукашэнка, у якім скардзіліся на парушэнні рэгламенту і прасілі перагледзець вынікі нацыянальнага адборачнага тура «Еўрабачанне-2014».

У кампаніі падкрэсліваюць, што ў выніку адначасовага галасавання гледачоў і суддзяў роўную колькасць балаў у фінале набралі два выканаўцы — Тэа і дуэт Макс Лорэнс & Дзідзюля.

«У поўнай адпаведнасці з п. 27 р. 6 Палажэння аб правядзенні Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні «Еўрабачанне-2014», «у выпадку калі два і больш удзельнікі фіналу праекта набіраюць роўную колькасць балаў, пераможца праекта вызначаецца дадатковым адкрытым галасаваннем прафесійнага журы».

«Трэба таксама адзначыць, што правілы ЕВС не абмяжоўваюць арганізатараў нацыянальных адбораў у іх рэгламентацыі», — адзначае Белтэлерадыёкампанія.

«Яшчэ раз падкрэслім, што першае галасаванне журы жорстка рэгламентавана тымі ж 10 хвілінамі, калі ідзе і галасаванне тэлегледачоў. Пасля іх заканчэння падпісаныя кожным членам журы пратаколы перадаюцца ў падліковую камісію. Менавіта на апрацоўку ўжо падпісаных пратаколаў і патрабуецца дадатковы час. У гэтых умовах сцвярджаць, што члены журы пагрэбавалі чыімсьці меркаваннем або мелі магчымасць «падкарэкціраваць» сваю пазіцыю, — значыць грашыць супраць ісціны», — лічаць арганізатары нацыянальнага адбору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?