Кожная вайна нясе разбурэнні, знішчэнні і смерць. Аднак апрача дэмаграфічных і матэрыяльных стратаў, якія звычайна падлічваюцца, ад вайны заўжды моцна цярпела само грамадства акупаванай зямлі, яго інстытуты і нормы.

Як выжывалі жыхары даўняй Беларусі, апынуўшыся пад панаваннем чужой улады? Як простае імкненне выжыць мяняла паводзіны індывідаў? Што лічылася «здрадай» і як да яе ставіліся? Якім чынам працяглае жыццё ва ўмовах вайны дэфармавала грамадства?

Пра гэта — у лекцыі Генадзя Сагановіча «Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII ст.», якую гісторык прачытаў у межах цыклу публічных лекцый «Лятучага ўніверсітэту» Urbi et orbi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0