Пасля паразы ад харвацкага «Медвешчака», сталічныя хакеісты выправіліся ў Ханты-Мансійск.
Мясцовая «Югра» ад пачатку сустрэчы зняла практычна ўсе пытанні аб пераможцы. Ужо на шостай хвіліне гаспадары пляцоўкі выйшлі наперад, закінуўшы шайбу ў меншасці. А да сярэдзіны другога перыяду перавага складала ўжо 4 шайбы. Дынамаўцы мелі некалькі шанцаў закінуць «шайбу прэстыжу», але так і не здолелі даць рады з брамнікам гасцей Кузняцовым.
Увыніку «Югра» атрымала «сухую» перамогу з буйным лікам 6-0.
«Дынама» па-ранейшаму застаецца на апошнім месцы Заходняй канферэнцыі КХЛ, практычна страціўшы нават намінальныя шанцы на выхад у наступную стадыю спаборніцтваў.