Навагоднія цуды ўсё яшчэ здараюцца ў нашым жыцці.

Хай ледзь з спазненнем, але акурат да старога Новага года. «Я ніколі не забуду храбусценне гэтай вялікай колькасці новенькіх даляраў, — кажа Наталля. — Гэта быў проста шок, я не ведала, куды іх падзець!»

Жыхарка Брэста не збіралася рабаваць банк.

У мінулую нядзелю пайшла зняць зарплату з карткі да бліжэйшага банкамата

ў мікрараёне «Кавалёва».Набрала патрэбную суму, і раптам замест беларускіх рублёў з банкамата пачалі сыпацца… стодаляравыя купюры. І шмат!

У даляравым эквіваленце выдадзеных грошай аказалася роўна ў пяць разоў больш за запатрабаваную суму.

Жанчына разгубілася.

Спехам стала збіраць банкноты, паказваючы ў камеру, маўляў, глядзіце, усё, што выдалі, нічога не схавала.

Добра, што побач нікога не было. Інакш дакладна б патэлефанавалі ў міліцыю. А так прыйшлося тэлефанаваць ёй. Працаўніца вядомага брэсцкага прадпрыемства кажа, што шануе сваю рэпутацыю, нядрэнна зарабляе, « прысабечыць» чужыя грошы нават думкі не ўзнікла.

- З мабільніка я стала адразу тэлефанаваць у банк, - распавядае «мільянерка», - а там адказалі, што гэта не іх справа. Нядзеля, усё зачынена, нікога няма. Ох і спалохалася я!..

Вярнуць даляры і забраць свае крэўныя беларускія аказалася справай няпростай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?