• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Свет
15.01.2014 / 12:55

Новая тэндэнцыя ў Літве: рускаму з рускім размаўляць лягчэй …. па-літоўску

У Літве вырасла пакаленне рускіх па паходжанні, для якіх камунікаваць на літоўскай лягчэй, чым на рускай.

Навукоўцы адзначаюць, што гэтая тэндэнцыя звязана ў тым ліку і з тым, што на досвітку незалежнасці Літвы жыхары рускай нацыянальнасці, спрабуючы інтэграваць сваіх дзяцей у літоўскае сацыяльнае асяроддзе, не толькі аддавалі сваіх дзяцей у літоўскія школы, але і самі размаўлялі з імі на ламанай літоўскай.

Гэта шмат у чым прывяло да таго, што некаторыя дзеці, народжаныя ў 90-х, забыліся сваю родную мову і не адчуваюць датычнасці да рускай культуры.

26-гадовая Ганна, ураджэнка Вільні, вырасла ў польска-рускай сям'і. Паводле яе словаў, у сям'і размаўлялі па-руску, на гэтай жа мове чыталі казкі. Зрэшты, у двары маленькая Ганна са сваімі аднагодкамі гутарыла па-літоўску, таму і з мамай дзяўчынка з часам стала размаўляць на абедзвюх мовах — на рускай і літоўскай.

«У першы клас я пайшла ў рускую школу. Памятаю, што гэта былі цяжкія часы, высокі ўзровень беспрацоўя, і мама мне ўвесь час казала, што я павінна атрымаць добрую адукацыю, бо ў адваротным выпадку не змагу знайсці працу. Я ўжо тады добра размаўляла па-літоўску, настаўнікі мяне хвалілі, але з-за сяброў хацела перайсці ў літоўскую школу. Праўда, там з літоўскай мовай прыйшлося напружана папрацаваць — у тым ліку і пасля ўрокаў», — распавядае Ганна.

«Ужо навучаючыся ў гімназіі, я заўважыла, што забываю рускую мову,

таму ў апошнім класе я выбрала яе ў якасці другой мовы, каб падрыхтавацца да іспыту. На жаль, мова сапраўды забываецца вельмі хутка, калі на ёй не размаўляеш», — кажа Ганна.

З мамай дзяўчына размаўляе па-літоўску, бо тая хоча палепшыць сваю літоўскую. «Калі я хачу згадаць рускую мову або ў\зняць настрой мамы, размаўляем па-руску, бо яна любіць мяне вучыць і тлумачыць, як можна выказацца больш вобразна», — кажа дзяўчына.

Па словах Ганны, з рускай культурай у яе асаблівых сувязяў няма, але ў працы руская мова дапамагае.

«Літоўская культура мне значна бліжэй», — прызнаецца Ганна.

«З дзяцінства ў нас у сям'і размаўлялі толькі па-руску. Бацькі міжсобку, так і са мной размаўлялі і па-ранейшаму гутараць па-руску», — распавядае 24-гадовая ўраджэнка Клайпеды Аксана.

Дзяўчына скончыла літоўскую школу, затым — Клайпедскі універсітэт, цяпер яна жыве ў Вільні.

«У школе спачатку — прыкладна каля паўгода — я была ў пастаянным стрэсе, не хацела наогул камунікаваць ні з аднакласнікамі, ні з настаўнікам. Усё гэта ў мяне выклікала напружанне. Але праз некалькі месяцаў наступіў пералом, і з таго часу ў мяне ніякіх праблем не ўзнікала, літоўская мова стала нібы другой роднай», — распавяе дзяўчына.

Яшчэ ў школьныя гады яна адчула, што па-літоўску ёй тлумачыцца лягчэй, чым па-руску, гэта адбылося ў 6-7-х класах.

«З бацькамі я да гэтага часу кантактую па-руску, а з рускамоўнымі сябрамі — у залежнасці ад сітуацыі. Усё залежыць ад таго, ці ёсць у кампаніі літоўцы ці мы гаворым з воку на вока, а таксама ад таго, на якую тэму размаўляем, якое асяроддзе і г.д.», — кажа Аксана.

Яна кажа, што моцную сувязь адчувае як з рускай, так і з літоўскай культурай. «Якая з іх мне бліжэй, вызначыць не вазьмуся», — кажа яна.

***

Паводле даследаванняў, праведзеных у рамках праекта «Гарады і мовы» у 2007—2009 гадах, нацыянальная ідэнтычнасць рускіх Літвы дастаткова моцная: 3 з 4 рускіх у Літве лічаць сябе прыналежнымі да рускай нацыянальнасці. Адначасова яны падкрэслівалі, што з'яўляюцца рускімі Літвы і паводле менталітэту адрозніваюцца ад рускіх Расіі.

Адзін з аўтараў даследавання прафесар кафедры рускай філалогіі Віленскага універсітэта Ала Ліхачова адзначае, што для захавання мовы важна, у якім асяроддзі выхоўваецца дзіця.

«Калі каментаваць прыведзеныя вышэй гісторыі, то варта адзначыць, што Аксана яшчэ не пазіцыянуе сябе як літоўка. І не ператворыцца ў яе, дзякуючы намаганням бацькоў. А вось Ганна кажа, што з ёй бацькі практычна з дзяцінства размаўлялі на дзвюх мовах — з тых часоў, як у двары яна сама з сябрамі стала размаўляць па-літоўску. Калі бацькі робяць такі крок і здаюць пазіцыі рускай мовы, прытым, што дзяцей аддаюць у літоўскую школу, то натуральна, што дзіця ператвараецца ў літоўца. То бок, у чалавека адчуванне сваёй рускай паловы губляецца», — кажа Ліхачова.

Паводле яе слоў, літоўская школа вельмі моцна змяняе ўспрыманне роднай мовы, і ў такім выпадку руская мова ўспрымаецца як адна з родных, а ў горшым — ужо перастае быць роднай.

«Тут важна адзначыць, што калі дзіця паступае ў літоўскую школу, то на 99% будзе залежаць ад намаганняў сям'і, ці застанецца ў яго адчуванне рускай мовы як роднай, або літоўскую мову яно будзе ўспрымаць як адзіную родную», — кажа навуковец.

Паводле: Наталля Зверко, delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Палітыка і грамадства
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Дызайн еўра зменіцца
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Галоўнае
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Усяго патроху
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх