Станіслаў Шушкевіч

Многа ўжо было сказана пра тое, што СНД не патрэбна і што яго трэба зліквідаваць. Я б сказаў, што тут доля праўды ёсць. Яно не вельмі патрэбна ў тым плане, што шматбаковыя дамоўленнасці дасягаюцца вельмі цяжка. Але СНД застаецца яшчэ патрэбным як структура. Бо гэта спатканне на розных ўзроўнях, у тым ліку і на самым высокім, калі можна ўзгадніць пэўныя пытаньні, патрэбнасць у чым заўсёды прысутнічае. Мне здаецца, што чарговае паседжанне гэтаму і было прысвечана.

Пры гэтым застаюцца відавочнымі недахопы арганізацыі. Калі раней штаб‑кватэра СНД была ў Мінску, яна як бы паказвала, што мы перастаём некага лічыць за старэйшага брата. Але пасля таго, як была перанесена ў Маскву эканамічная структура штаб‑кватэры СНД, фактычна зноў ўсё цэнтралізавалася вакол Масквы. І цяпер гэта свайго роду іструмент у руках Крамлю, як я казаў вышэй, для ўзгадненьня нейкіх пытанняў. А што да таго, каб СНД выконвала аб’яднаўчую функцыю, дзеля чаго, напрыклад, у свой час узніклі рымскія пагадненні, ці каб у рамках СНД былі заключаны нейкія сур’ёзныя эканамічныя пагадненні паміж усімі бакамі, дык гэта, мне здаецца, не атрымліваецца і не можа атрымацца.

Таму і пачалі ўзнікаць больш дробныя группоўкі — групоўкі тыпу ГУАМ і мытнага саюзу. Магчыма, яны будуць развівацца па эурапейскаму прынцыпу. Але пакуль гэтага няма. Таму што няма механізму правядзення рашэнняў СНД праз нацыянальныя заканадаўствы. Дэкаратыўны характар носіць і гэтак званая Парламенцкая асамблея СНД. І пасада главы выканкаму СНД, як і асоба, якая яе займае, не мае аніякага значэння. І я не бачу пакуль што ніякіх сурьёзных рухаў у плане ўніфікацыі заканадаўства і дэмакратызацыі ўсіх гэтых краін.

ExpertBY.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0