Менавіта так дырэктар магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №1 Ніна Саленкіна вырашыла эканоміць электраэнэргію і тым самым прытрымлівацца энергазберагальнай Дырэктывы №3. Цяпер ужо нельга карыстацца электрычнымі чайнікамі і зараджаць мабільныя тэлефоны.

Ніна Саленкіна: У нас апячатаныя не ўсе разеткі, а толькі тыя, якія не задзейнічаны. Усе разеткі, патрэбныя для вучэбнага працэсу, працуюць. Чайнік на самай справе закіпяціць нельга: у нас ёсць сталоўка на першым паверсе. Справа ў тым, што мы хочам прааналізаваць сітуацыю: дасць нам гэта нешта ці не? Пасля ўжо будзем думаць, як нам далей працаваць па энергазберажэнні.

Ніна Саленкіна паабяцала Еўрарадыё расказаць праз тыдзень, колькі такім чынам змагла зэканоміць школа. Ніякіх перагібаў з энергазберажэннем яна не бачыць.

Ніна Саленкіна: Мы вырашылі стварыць такую меру, мабыць, нават у мэтах бяспекі. Каб дзеці пальчыкамі ці яшчэ якімі‑небудзь прыладамі не змаглі зайсці ў сетку.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі магілёўскага гарвыканкама адмовілася каментаваць гэту сітуацыю.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0