Член аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў турме №4 у Магілёве, з кастрычніка 2011 года правёў у штрафным ізалятары 247 сутак.

babruysk.by

babruysk.by

Паводле інфармацыі адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, апошнія 10 сутак у штрафным ізалятары Васьковіч атрымаў 27 снежня 2013 года, сустрэўшы ў карцары Новы год. Большасць пакаранняў абгрунтоўваецца «адмовай выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў турмы».

У сярэднім, адзначыў Садоўскі, Васьковіч праводзіць у штрафным ізалятары 15-20 сутак на месяц. Пры росце 186 сантыметраў ён важыць цяпер 65 кілаграмаў.

Нерэгулярна і выбарачна даходзяць лісты і бандэролі як Васьковічу, так і ад яго. БХД заклікае праваабаронцаў і міжнародныя арганізацыі выказаць пратэст, а кіраўніцтва турмы — спыніць катаванні ў дачыненні да Васьковіча.

***

За спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года будынка КДБ у Бабруйску, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю, Васьковіч разам з Арцёмам Пракопенкам і Паўлам Сырамолатавым 18 мая 2011 года быў асуджаны на падставе ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйных памерах) Крымінальнага кодэкса на сем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?