Пасля таго, як Лукашэнка заявіў, што яго мара збылася, эксперт патлумачыў, з чым звязаная шуміха вакол беларуска-кітайскай вытворчасці. І даў прагноз, ці ўдасца «Джылі» заваяваць рынак Расіі і Казахстана.

— Тое, пра што марылі многія беларусы і, перш за ўсё, я, адбылося, — заявіў 14 студзеня кіраўнік дзяржавы. — Беларускі аўтамабіль мы зрабілі разам з нашымі кітайскімі сябрамі і быццам бы, па маіх дадзеных, прыкладна 2,5 тыс. прадалі ў мінулым годзе. І попыт на падобны тып аўтамабіляў маецца не толькі ў Беларусі, але і за межамі нашай краіны.

Лукашэнка заявіў пра намер прадаваць «Джылі» па ўсім свеце, у тым ліку ў Расіі і Казахстане.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у далейшым прадугледжваецца стварэнне экспартаарыентаванай вытворчасці магутнасцю 120 тыс. аўтамабіляў у год. Праект плануецца рэалізаваць сумесна з кітайскай кампаніяй «Джылі».

Заявы кіраўніцтва краіны «Салідарнасці» пракаментаваў выпускаючы рэдактар газеты «Автобизнес Weekly» Сяргей Міхайлаў.

- Па-першае, ніхто з беларусаў не марыў пра кітайскія аўтамабілі. Нашы суайчыннікі, як вядома, мараць аб таннай іншамарцы, шлях да якой быў зачынены дзякуючы намаганням урада і не без удзелу кіраўніка дзяржавы, -

адзначыў Сяргей Міхайлаў. - Што яны могуць цяпер прапанаваць наўзамен? Сабраныя з машынакамплектаў аўтамабілі кітайскай вытворчасці на беларускай зямлі па немаленькай цане. Ці шмат жадаючых набыць такі аўтамабіль?

2,5 тысячы прададзеных «Джылі» — гэта фантазія. Продажы ў Беларусі - на ўзроўні «Саманда» - менавіта столькі можа забяспечыць адміністрацыйны рэсурс.

Эксперт прыводзіць статыстыку, агучаную на заводзе «БелДжы» Tut.by.

«2,5 тысячы машын, а дакладней - крыху менш, аўтамабіляў маркі Geely было выраблена, а не прададзена.

У 2013 годзе ў Беларусі

была рэалізавана 461 машына, у Казахстан адгружана 1015 асобнікаў, і пачаліся продажы беларуска -кітайскіх аўтамабіляў у Расіі - першая партыя складалася з 235 машын».

Сяргей Міхайлаў звяртае ўвагу на тое, што напісана на сайце «БелДжы»:

«Мэтай праекта з'яўляецца арганізацыя вытворчасці 120 тысяч легкавых аўтамабіляў у год у перыяд з 2012 па 2020».

- Дык у год ці за ўвесь перыяд? - задаецца пытаннем суразмоўца.

- Ці яны самі не разумеюць, што напісалі, ці не чытаюць свой сайт.

На думку Сяргея Міхайлава,

галоўнае пытанне ў тым, для чаго спатрэбілася шуміха напярэдадні візіту Мясніковіча ў Кітай.

- Можа, грошай дадуць…. - іранізуе суразмоўца. - На мой погляд, узняты шум не адпавядае значнасці факта. Нічога важнага не адбылося і не адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні.

- Што кажуць аўтааматары пра «Джылі»?

- Меркаванні самыя супярэчлівыя: адны хваляць, іншыя лаюць. Справа ў тым, што

кітайская вытворчасць чымсьці падобна да беларускай. Яны не могуць зрабіць дзве аднолькавыя рэчы.

На адным заводзе сотні тысяч пастаўшчыкоў адных і тых жа дэталяў.

Работнікі Дзяржстандарту казалі, што ў іх праблема са стабільнай якасцю. Адна дэталь можа быць добрая, побач такая ж дэталь з выгляду, але зусім непрыдатная.

Акрамя таго,

мала вырабіць аўтамабіль - трэба стварыць інфраструктуру, якая будзе падтрымліваць яго спраўны стан у працэсе эксплуатацыі, чаго пакуль не назіраецца.

Таму што завоз тых жа расходнікаў будзе адбывацца па іншых мытных умовах.

Яны будуць дастаткова дарагія, іх не будзе ў патрэбнай колькасці на складах вар'ятаў, якія возьмуцца за тэхнічнае абслугоўванне гэтых аўтамабіляў.

Лагісты сутыкнуліся з адсутнасцю запчастак, простых расходных матэрыялаў кшталту фільтраў, лямпачак і ліхтароў.

Пакуль падставаў лічыць, што сітуацыя зменіцца, няма, таму што гэта патрабуе вялікіх матэрыяльных укладанняў з невядомай будучыняй.

- Ці рэальна Беларусі заваяваць рынкі Расіі і Казахстана кітайскімі аўтамабілямі?

- Гарантый продажаў ніхто не мае і не атрымае ў бліжэйшай будучыні. Таму што

ў Расеі свая вытворчасць каласальная, у тым ліку зборачная. Там рынак насычаны. А ў Казахстане ўсё ўпіраецца ў плацежаздольнасць насельніцтва.

Мяркую, што планы па вытворчасці 120 тысяч аўтамабіляў у год застануцца на ўзроўні чароўных мараў і слоў. Як любое глабальнае пачынанне, якое ідзе зверху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?