Андрэй Міхалёў, фота goals.by.

Андрэй Міхалёў, фота goals.by.

«Ганаровае званне заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь прысвоена Андрэю Гусаву, заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь — Андрэю Асташэвічу, Паўлу Беламу, Сяргею Задзялёнаву,

Андрэю Міхалёву і Генадзю Савілаву», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод пералічаных прозвішчаў звяртае на сябе ўвагу Андрэй Міхалёў. 35-гадовы хакеіст, які раней гуляў за мінскае «Дынама», а таксама іншыя клубы Беларусі і Германіі.

У маі 2013 дысцыплінарны камітэт Міжнароднай федэрацыі хакея абвесціла аб двухгадовай дыскваліфікацыі Міхалёва. Справа ў тым, што ў лютым таго ж года падчас алімпійскай кваліфікацыі ў Даніі ў крыві Міхалёва быў знойдзены забаронены прэпарат – метылгексанамін.

Гэтае рашэнне можна было абскардзіць у міжнародным арбітражным судзе ў Лазане, але хакеіст вырашыў не рабіць гэтага, а проста скончыў прафесійную кар’еру. Дыскваліфікацыя будзе доўжыцца да сакавіка 2015-га.

Варта адзначыць, што гэта не першы прыклад таго, як спартсмен, якога некалі лавілі на ўжыванні забароненых прэпаратаў, ушаноўваецца дзейнымі ўладамі. Былы малатабоец Вадзім Дзевятоўскі з’яўляецца дэпутатам палаты прадстаўнікоў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?