Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сустрэўся ў Ватыкане з Папам Францішкам і запрасіў яго наведаць Літву, паведамляе прэс-служба літоўскага МЗС.
15 студзеня міністар замежных спраў Лінкявічус узяў удзел у аўдыенцыі ў Папы.
«Візіт Папы ў Літву ня толькі ўмацаваў бы двухбаковыя дачыненні паміж Літвой і Святым Пасадам, але і, перш за ўсё, прынёс бы вялікую радасць усім жыхарам Літвы, якія да гэтага часу з радасцю ўспамінаюць візіт Папы Яна Паўла II у Літву 21 год таму», – сказаў Лінкявічус.