Паўабаронца зборнай Беларусі Рэнан Брэсан падпісаў кантракт з чэмпіёнам Казахстана — «Актабе» з Акцюбінска. Тэрмін пагаднення — 2 гады, паведамляе Прессбол.

Goals.by

Goals.by

Рэнан Брэсан нарадзіўся ў бразільскім Тубаране (штат Санта-Катарына) у 1988 г. Прыехаў у Беларусь у 2007 г. Выступаў за «Гомель» (2007—2009), з 2010 па 2012 г. — за БАТЭ, з якім тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны, гуляў у Лізе чэмпіёнаў, тройчы прызнаваўся найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі (2010—2012), быў прызнаны найлепшым гульцом Беларусі ў 2012 г..

Атрымаў беларускае грамадзянства, выступае за нацыянальную зборную, гуляў на Алімпіядзе ў Лондане.

У лістападзе 2012 г. Брэсан перайшоў у клуб расійскай прэм'ер-лігі «Аланія» (кантракт быў заключаны на 3,5 года), але ўвесну 2013 г. клуб вылецеў у першую лігу, а ўвосень Брэсан сышоў з «Аланіі», скасаваўшы кантракт з-за грубага парушэння клубам фінансавых умоў пагаднення, яму некалькі месяцаў не плацілі заробак.

Раней паведамлялася, што Брэсан можа працягнуць кар'еру ў роднай Бразіліі. У прыватнасці, называліся клубы «Крысіўма» і «Рэсіфі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?