Васіль Каменка

За дзевяць месяцаў бягучага году Міністэрства падаткаў і збораў пералічыла ў бюджэт больш за 18 трлн. руб., што складае 103,2% ад заплянаванага паказчыку, паведаміў журналістам намесьнік міністра па падатках і зборах Васіль Каменка. У той жа час, паведаміў намесьнік міністра, у ценявым сэктары эканомікі штогод прадукуецца каля 10‑15% ВУП, а ў мінулым годзе падатковыя службы не далічыліся праз гэта 6 трлн. рублёў.

«Мы аддаём перавагу пазаплянавым рэйдавым праверкам, бо гэта адзіны эфэктыўны спосаб выяўленьня незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці» — распавёў В. Каменка. Сёлета было праведзена больш за 27 тыс. рэйдаў, у 80% выпадкаў былі выяўленыя парушэньні, а ў бюджэт патрапіла 32,9 млрд. руб., што на 20%, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году. Плянава падатковыя інспэктары праверылі 54 тыс. арганізацыяй і індывідуальных прадпрымальнікаў, у выніку чаго бюджэт папоўніўся на 140 млрд. руб.

Дапамагае Міністэрству і тэлефон даверу: 108 тэлефананваньня пільных грамадзянаў узбагацілі бюджэт на 104 млн. руб.

Балючай для Міністэрства застаецца пытаньне нелегальных таксовах, будаўніцтва і рамонту. Сп. Каменка выказаў шкадаваньне ў сувязі са зьмякчэньнем пакараньня для нелегальных таксоўшчыкаў: «Цяпер іх толькі штрафуюць, не канфіскуючы транспартны сродак, а гэта спрыяе таму, што гэты бізнэс ня толькі ня згортваецца, але й атрымлівае дадатковы стымул». Са студзеня 2007 г. да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнулі больш за 300 чалавек, агульная сума штрафаў склала каля 240 млн. руб.

Эфэктыўнымі спосабамі кантролю і праверкі намесьнік міністра лічыць кантрольныя закупкі і маркіроўку кантрольнымі маркамі. За азначаны пэрыяд было праведзена 9365 праверак, якім папярэднічалі кантрольныя закупкі. Агульная сума штрафаў і канфіскацыяй матэрыяльных каштоўнасьцяў ацэньваюцца ў 8 млрд. руб. Ад 1 лістапада кантрольныя маркі зьявяцца на мінэральных напоях і тэлевізарах, зь 1 сакавіка будучага году на воцаце і яго замяняльніках, а таксама на гадзіньніках. Усяго маркіраваньне катрольнымі знакамі ахоплівае 16 таварных групаў. «Болей нам і ня трэба» — кажа сп. Каменка.

Васіль Каменка адзначыў пазытыўную тэндэнцыю: колькасьць падаткаў, што трапляе ў бюджэт прымусовым шляхам скарацілася супраць 2000 г. з 20% да 7,5% у бягучым годзе. Скарачаецца і колькасьць судовых справаў, зьвязаных зь дзейнасьцю фіскальных органаў. За 9 месяцаў 2007 г. беларускімі судамі разгледжана 7833 такіх справаў. Па выніках году іх колькасьць можа скласьці каля 12 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?