Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч падалі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў. Абодва збіраюцца балатавацца ў Мінскі гарадскі савет і будуць збіраць подпісы выбарцаў.

За мандат сталічнага дэпутата будзе змагацца і лідар партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін. Але ён мае вылучацца не праз збор подпісаў, а ад партыі, што дазваляецца заканадаўствам.

Анатоль Лябедзька сказаў, што яго ініцыятыўная група будзе напачатку збіраць подпісы адразу па некалькіх акругах, што не супярэчыць Выбарчаму кодэксу:

«Адна з іх уключае раён Камароўскага рынку. Я гэтае рашэнне прыняў пасля таго гвалту, які ўчынілі нада мною 12 студзеня. У мяне будзе група і ў Цэнтральным раёне, і ў Савецкім. Мы ўжо падалі дакументы на рэгістрацыю маёй ініцыятыўнай групы, але адказу пакуль няма».

Аляксей Янукевіч сказаў, што будзе балатавацца ў Чыжоўцы, дзе жыве. Сяргей Калякін выбраў для сябе Савецкі раён, дзе шмат гадоў працаваў.

Мясцовыя выбары прызначаныя на 23 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?