belsat.eu

belsat.eu

Неабходнасць прыняцця гэтага закона дэпутаты абумовілі «істотным абвастрэннем палітычна-сацыяльнага крызісу».

Вярхоўная Рада разам з іншымі законамі падтрымала ўзмацненне абароны суддзяў і работнікаў праваахоўных органаў, а таксама больш жорсткія абмежаванні на правядзенне масавых акцый.

За прыняцце адпаведнага законапраекта (№ 3879 ) «Аб унясенні зменаў у Закон Украіны», «Аб судовым ладзе і статусе суддзяў» і працэсуальных законаў «Аб дадатковых мерах абароны бяспекі грамадзян» праз ўзняцце рук прагаласавалі 235 дэпутатаў.

«Нярэдкія сталі выпадкі масавых бясчынстваў, умяшання ў працу дзяржаўных і праваахоўных органаў, адбываюцца захопы будынкаў дзяржаўнай і камунальнай уласнасці, атрымалі шырокі распаўсюд праявы вандалізму і экстрэмізму, значна павялічылася колькасць хуліганскіх дзеянняў», - гаворыцца ў тлумачальным каментары да новых законаў.

Цяпер рух у аўтакалоне, якая складае больш за 5 аўто без узгаднення з МУС караецца штрафам ад сарака да пяцідзесяці базавых або пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на 1-2 гады з канфіскацыяй транспартнага сродка.

Акрамя таго, удзел у масавых акцыях «у масцы, шлеме або з выкарыстаннем іншых сродкаў або спосабаў маскіроўкі» цягне накладанне штрафу або адміністратыўнага арышту. Усталяванне падчас акцый «малых архітэктурных формаў» без дазволу МУС будзе карацца падобным чынам.

Паклёп, які распаўсюджваюць у Інтэрнэце, «караецца штрафам ад пяцідзесяці да трохсот базавых або грамадскімі працамі на тэрмін ад стапяцідзесяці да двухсотсарака гадзін, альбо папраўчымі парцамі на тэрмін да аднаго года».

За блакаванне будынкаў або збудаванняў, якія забяспечваюць дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і аб'яднанняў грамадзян, могуць караць турмой тэрмінам да пяці гадоў.

За незаконны збор, захоўванне або распаўсюд канфідэнцыйнай інфармацыі аб суддзі, яго блізкіх сваяках або членах сям'і, а таксама абразу або аказанне ціску на суддзю цяпер можна атрымаць штраф ад трохсот да пяцісот базавых або два гады турмы.

Максімальная санкцыя за аналагічныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў і яго сваякоў ці сям'і - арышт на тэрмін да шасці месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?