Да 1 ліпеня 2019 года ў Мінскай вобласці будзе пабудаваны завод легкавых аўтамабіляў, на якім будуць выпускаць да 120 тысяч машын у год. Гэта прадугледжана ўказам № 35 «Аб пытанні арганізацыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў».

Кампаніі «БЕЛДЖЫ» будзе выдзелены зямельны ўчастак у межах СЭЗ «Мінск» (118,87 га). Яго дадуць у арэнду на 99 гадоў.

СЗАТ «Белджы» — прадпрыемства па выпуску аўтамабіляў Geely. Яго заснавальнікі — БелАЗ, кітайская карпарацыя «Джылі» і «Союзаўтатэхналогіі».

З 120 тысяч аўтамабіляў на экпарт мяркуецца прадаваць 90%, на вытворчасці будзе працаваць каля 1900 чалавек.

Да будаўніцтва новага завода «Джылі» працягваюць збіраць на базе завода «Аўтагідраўзмацняльнік» пад Барысавам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?