Выпадак адбыўся 15 студзеня каля 12:00, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Двое маладых людзей 1988 і 1986 г.н. з балкона дома па вуліцы «Праўды» некалькі разоў стрэлілі з пнеўматычнага пісталета ў кірунку трамвая, які рухаўся па Смаленскай.
У выніку пашкоджана шкло вагона. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.
Праз нейкі час гэтыя ж хуліганы паранілі жанчыну, трапіўшы ёй у галаву.
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС затрымала стралкоў. Распачата крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства, здзейсненае з прымяненнем зброі).