Бігборд «Свабоду Статкевічу» вітае беларусаў, што вяртаюцца з Польшчы з «закупаў». Фотаздымак змешчаны ў фэйсбуку жонкі палітвязня Марыны Адамовіч.

фотаздымак з фэйсбука Марыны Адамовіч.

фотаздымак з фэйсбука Марыны Адамовіч.

Мікола Статкевіч — адзіны з экс-кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 г., хто застаецца за кратамі. Затрыманы ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 г.

26 мая 2011 г. асуджаны на шэсць гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У студзені 2012 г. рэжым утрымання стаў больш жорсткі.

Бігборд — вынік працы грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням».

Напісаць ліст Мікалаю Статкевічу можна на наступны адрас:

212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу.

Усяго ў Беларусі — 11 палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0