26-гадовы абаронца ўпершыню ў кар'еры стаў уладальнікам гэтай ўзнагароды. Такім чынам у Сьера-Леонэ адзначылі паспяховыя выступленні Бангура у зборнай, за якую ён правёў у мінулым годзе ўсе матчы, і ў нарвежскім клубе «Хаугесунд», якому дапамог заняць трэцяе месца ў Чэпміянаце Нарвегіі і здабыць пуцёўку ў Лігу Еўропы.

Супернікамі Бангура ў спрэчцы за ганаровае званне былі чатыры футбалісты: дуэт з Англіі — Кей Ансу Камара («Мідлзбра») і Медоу Камара («Болтан Уондэрэрз»), Джон Камара з грэцкага «Апалона» і Квеку Дэвіс з Сьера-Леонскага клуба «Ёхансан».

У наступным сезоне Умару Бангура будзе выступаць за мінскае «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?