autosport.by

autosport.by

Спартыўныя грузавікі, што выпускаюцца адзінкамі на Мінскім аўтазаводзе для ралі-рэйдаў, цяпер даступныя пакупнікам. Прыблізны кошт новага спорткара для заказчыка складае 250—300 тыс. еўра ў залежнасці ад камплектацыі.

«Спартыўны грузавік можа быць сабраны для любога заказчыка, зыходзячы з яго пераваг. Пры супастаўных характарыстыках кошт гоначнага аўтамабіля МАЗ у 2-3 разы ніжэйшы ў параўнанні са спартыўным грузавіком расійскай вытворчасці. Пры гэтым цана аўтамабіля будзе залежыць ад тых параметраў, якія жадае атрымаць заказчык», — адзначыў куратар «МАЗ-СПОРТаўта», намеснік камерцыйнага дырэктара ААТ «МАЗ» Дзмітрый Караткевіч.

У апошняй версіі грузавікоў, якія цяпер выкарыстоўваюцца камандай на «Дакары», інжынеры паменшылі вагу канструкцый, прымяніўшы элементы з высокатрывалай сталі і лёгкіх кампазітных матэрыялаў. Таксама была павялічана магутнасць рухавіка.

Як сцвярджаюць спецыялісты прадпрыемства, па сваіх тэхнічных характарыстыках спартыўныя грузавікі МАЗ не саступаюць аўтамабілям расійскай каманды «КАМАЗ-Майстар», якая мае без малога 25-гадовы вопыт удзелу ў «Дакары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?