Знакаміты галівудскі актор і былы губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер зняўся ў рэкламе піва за ганарар у 3 мільёны даляраў.
Актор, які прапагандуе здаровы лад жыцця, рэкламуе амерыканскі алкагольны напой у гумарыстычнай форме. Здымкі відэаролікаў праходзілі ў Японіі.
Рэклама са Шварцэнэгерам будзе паказана ў самы «касавы час» — падчас фіналу нацыянальнага чэмпіянату па амерыканскім футболе Super Bowl, калі чакаецца самы высокі тэлевізійны рэйтынг. 30-секундны рэкламны блок у гэты час каштуе 4 мільёны даляраў на канале Fox- Sports, які будзе весці прамую трансляцыю кульмінацыйнага спаборніцтвы 2 лютага.