Кафэ і крамы павінны забяспечыць гасцям ЧС-2014 доступ да Wi-Fi і вяртанне грошай па Tax Free. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні падкамітэту па пытаннях гандлёвага забеспячэння і арганізацыі харчавання, якое адбылося ў рамках падрыхтоўкі да ЧС- 2014.

На паседжанні была разгледжана падрыхтоўка аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, якія знаходзяцца на чыгуначных вакзалах і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Міністр гандлю Валянцін Чаканаў адзначыў, што чыгуначныя вакзалы і аэрапорт з'яўляюцца тварам краіны, таму арганізацыі абслугоўвання гасцей і ўдзельнікаў ЧС- 2014 па хакеі на гэтых аб'ектах варта надаць асаблівую ўвагу. На яго думку, яшчэ застаюцца некаторыя пытанні, якія павінны быць аператыўна вырашаны, напрыклад, магчымасць безнаяўнага разліку. Акрамя таго, міністр звярнуў увагу, што госці ЧС-2014 павінны мець магчымасць паглядзець хакейныя матчы на вялікіх экранах у аб'ектах грамадскага харчавання.

«На прылаўках крам таксама павінен быць прадстаўлены шырокі асартымент тавараў беларускай вытворчасці, у тым ліку сувеніраў. Рэстараны і кафэ павінны забяспечыць выбар страў беларускай нацыянальнай кухні», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?