Шэраг працоўных сустрэч з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў Эфіопіі і Камбоджы правялі беларускія паслы.

Пасол Беларусі ў Эфіопіі Дзмітрый Куптель сустрэўся з дзяржаўным міністрам замежных спраў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Берханэ Гебрэ Хрыстасам, з якім абмеркаваў пытанні развіцця двухбаковых адносін.

Цягам гутаркі была дасягнута дамоўленасць аб «працягу сумесных дзеянняў для ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязяў, у прыватнасці, у галіне стварэння і развіцця сельскагаспадарчай, энергетычнай, дарожнай і іншых інфраструктур, а таксама ў сферы прамысловай кааперацыі паміж дзвюма краінамі».

Эфіёпскаму боку было перададзена асабістае пасланне беларускага міністра замежных спраў Уладзіміра Макея да кіраўніка МЗС Эфіопіі з запрашэннем наведаць Беларусь.

А пасол Беларусі Валерый Садоха (Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам) падчас працоўнай паездкі Ў Камбоджу 13-16 студзеня правеў перамовы з кіраўнікамі шэрагу міністэрстваў гэтай краіны. У тым ліку з Прэм'ер-міністрам краіны Хор Намхонгам.

Былі дасягнуты дамоўленасці аб беларуска-камбаджыйскай супрацы на Міжнароднай арэне, у гуманітарнай і гандлёва-эканамічнай сферах.

Апроч таго, падчас знаходжання ў Камбоджы Садоха правеў сустрэчы з кіраўніцтвам шэрагу камбаджыйскіх кампаній, падчас якіх былі разгледжаны магчымасці нарошчвання экспарту беларускіх трактароў, угнаенняў, шыннай, фармацэўтычнай, харчовай прадукцыі, грузавой і дарожна-будаўнічай тэхнікі.

Пасол Беларусі таксама наведаў завод па зборцы беларускіх трактароў, які будуецца каля гораду Пнампень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?