Некалькі дзесяткаў чалавек патрабавалі грошай за ўдзел ва ўчорашнім праўладным мітынгу каля Марыінскага парку ў Кіеве.
Актывісты «антымайдана» прыходзілі ў офіс Партыі рэгіёнаў і сцвярджалі, што з імі не разлічыліся.
Паводле іхніх слоў, кожнаму запазычылі больш за 200 грыўняў. Сярод мітынгоўцаў - жыхары Кіева і Сум. У людзей ёсць прозвішчы і нумары тэлефонаў тых, хто абяцаў заплаціць ім за ўдзел у акцыі. Аднак цяпер, кажуць, на тэлефонныя званкі прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў не адказваюць.