Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) выйшла ў наступны раўнд чэмпіянату Еўропы па гандболе ў Даніі, выйграўшы сёння, 17 студзеня, у Чарнагорыі з лікам 29:23 (першы тайм — 13:13).
Сяргей Рутэнка атакуе вароты былога мінскага дынамаўца Радэ Міятавіча, den2014.ehf-euro.com
Іван Броўка ў першых двух матчах закінуў па мячу, а тут — сем, den2014.ehf-euro.com
Сяргей Рутэнка, den2014.ehf-euro.com
Рутэнку было не стрымаць, чарнагорцы проста не далі рады, den2014.ehf-euro.com
Сяргей Рутэнка закінуў 8 мячоў. Сёння бліснуў Іван Броўка — 7 мячоў, у варотах выдатна згуляў Віталь Чарапенька.
Беларусы занялі трэцяе месца ў групе (следам за Харватыяй і Швецыяй) і ў наступным раўндзе згуляюць з алімпійскімі чэмпіёнамі Лондана — зборнай Францыі, а таксама зборнымі Польшчы і Расіі.
Група 2: Францыя, Харватыя — 4, Швецыя, Польшча — 2, Беларусь, Расія — 0.
Расклад: Беларусь — Польшча (нядзеля, 19 студзеня, 17:45)
Беларусь — Францыя (аўторак, 21 студзеня, 20:00).
Беларусь — Расія (серада, 22 студзеня, 17:45).
З палякамі, дарэчы, беларусы гулялі стартавы матч на чэмпіянаце свету па гандболе ў мінулым годзе ў Іспаніі і далі бой, саступіўшы з лікам 22:24.
Дзве каманды з групы выходзяць у паўфінал. Каманда, што зойме 3-е месца, згуляе ў матчы за 5-6-е месца са зборнай з групы 1.
Тут папярэдняе становішча наступнае: Іспанія, Данія — 4, Македонія — 2, Ісландыя, Венгрыя — 1, Аўстрыя — 0
Нагадаем, што ў першым матчы ў панядзелак беларусы прайгралі Харватыі 22:33, а ў сераду Швецыі – 22:30.
Беларусы двойчы бралі ўдзел у чэмпіянатах Еўропы: у 1994 г. у Партугаліі яны занялі 8-е месца, у 2008 г. у Нарвегіі – 15-е.