Сёння ў паядынку 3-га раунда на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе Азаранка, якая займае другое месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла прадстаўніцу Аўстрыі Івон Меўсбургер (49) — 6:1, 6:0 і выйшла ў 1/8 фіналу Australian Оpen-2014.

Беларуска, саступіўшы ў першым гейме, выйграла затым 5 геймаў запар. Працягласць першага сэта склала 37 мін.

Другі сэт Вікторыя Азаранка правяла яшчэ больш упэўнена, не дазволіўшы суперніцы ўзяць ні аднаго гейма.

Матч доўжыўся роўна гадзіну.

У матчы за выхад у чвэрцьфінал Азаранка сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Слоан Стывенс (13-е месца ў рэйтынгу ВТА).

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?