У Кітаі ўстанавілі прычыну пажару, які знішчыў ў мінулую суботу дзве траціны пабудоў (больш за 100 дамоў) старажытнага тыбецкага горада Дукэцзун, які прыцягваў мноства турыстаў. Ён знаходзіцца ў Дэчэн-Тыбецкай аўтаномнай акрузе правінцыі Юньнань, у павеце Шангры-Ла.
Дукэцзун — перад пажарам і пасля…
Узгаранне адбылося ў гасцявым доме з-за пакінутага без нагляду абагравальніка. Сістэма пажаратушэння ў момант узгарання была адключаная. Ўладальніка гасцявога дома абвінавацілі ў халатнасці.
З агнём змагаліся больш за дзве тысячы чалавек на працягу 10 гадзін. Вузкія вуліцы не давалі пажарным машынам пад'ехаць да ахопленых агнём дамоў. З-за вялікай колькасці драўляных пабудоў у Дукэцзуне пажар быў патушаны толькі раніцай.
Гісторыя Дукэцзун налічвае больш за 1300 гадоў. Горад карыстаўся вялікай папулярнасцю ў турыстаў з-за мноства гістарычных пабудоў у тыбецкім стылі і брукаваных маставых.