Улады Кубы апавясцілі Маскву пра затрыманне Максіма Марцінкевіча па мянушцы Цясак, абвешчанага расійскімі праваахоўнымі органамі ў міжнародны вышук. Пра гэта ў суботу, 18 студзеня, паведамляе lenta.ru са спасылкай на «Інтэрфакс», які, у сваю чаргу, спасылаецца на прэс-службу МУС РФ.

Фота са старонкі Цесака ў сацыяльных сетках.

Фота са старонкі Цесака ў сацыяльных сетках.

Паводле «Новой газеты», Марцінкевіча затрымалі 17 студзеня. Зараз кубінскія ўлады рыхтуюцца экстрадаваць яго ў Расію. Дакладныя тэрміны выдачы затрыманага пакуль не называюцца, але праблем быць не павінна.

Расійскія праваахоўныя органы падазраюць Марцінкевіча ў распальванні міжнацыянальнай нянавісці.

Так следства расцаніла відэаролікі, якія ён размяшчаў у сацыяльных сетках. Суд у снежні 2013 года пастанавіў заключыць Марцінкевіча на час следства пад варту. Пры гэтым слуханні праводзіліся без удзелу самога падазраванага, які паспеў збегчы.

Нацыяналіста абвясцілі ў міжнародны вышук. Сам ён, даведаўшыся пра рашэнне суда, паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы « Вконтакте», што знаходзіцца ў Беларусі і вяртацца ў Расію ў бліжэйшы час не збіраецца. «Бацька не выдасць, свіння не з'есць!» — пісаў ён тады.

У 2013 г. Цесака арыштоўвалі ў Беларусі за бойку з антыфашыстамі (ён прыязджаў у Мінск у афтальмалагічны цэнтр), але потым адпусцілі з СІЗА праз 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0