Урад Германіі паведаміў, што базу дадзеных Шэнгенскай інфармацыйнай сістэмы ўзламалі хакеры. Па падліках МУС ФРГ яны скапіявалі ў агульнай складанасці 1.200.000 файлаў. Пра гэта паведамляе Spiegel Online.
Аб ўзломе распавёў парламенцкі статс-сакратар ў міністэрстве ўнутраных спраў Германіі Оле Шрэдэр, адказваючы на запыт дэпутата бундэстага.
Ва ўзломе удзельнічалі два хакеры, якія ўзламалі базу дадзеных і скапіявалі файлы з інфармацыяй пра асоб, якія знаходзяцца ў вышуку і лічацца персонамі нон-грата, падазроныя аўтамабілі і падробныя дакументы. Адзначаецца, што на пачатак 2013 г. ў сістэме было каля 46,5 млн запісаў.
Па словах Шрэдэра, ўзлом адбыўся яшчэ два гады таму. Аднак пра гэта ніхто не паведамляў. Толькі ў сакавіку 2013 Еўракамісія паведаміла пра гэта кіраўнікам краін Шэнгенскай зоны. Потым інфармацыя стала паступова прасочвацца ў СМІ. Але толькі цяпер улады афіцыйна пацвердзілі ўзлом сістэмы.