Вікторыя Азаранка

У Маскве працягваецца розыгрыш тэніснага турніру «Кубак Крамля».

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўчора ўпэўнена перамагла аўстрыячку Сабіль Бамэр — 6:3, 6:4. У другім раўндзе Віку чакала куды больш грозная суперніца — чацьвёртая ракетка сьвету Марыя Шарапава.

Беларуска, якая займае ў сусьветным рэйтынгу 32‑гі радок, толькі аднойчы перамагала прадстаўніц першай дзясяткі, зусім нядаўна пераможанай аказалася Надзея Пятрова.

Сёньня Азаранка па ўсіх паказьніках аказалася мацней грознай Шарапавай. Напружаны першы сэт скончыўся тай‑брэйкам, у якім нэрвы беларускі аказаліся мацнейшымі — 11:9. Другі ж сэт прайшоў цалкам пад дыктоўку Вікі, яна практычна адразу ўзяла падачу Шарапавай, потым яшчэ адну, пасьля чаго не выпускала ход гульні — 6:2.

Суперніцай 18‑гадовай беларускі ў чвэрцьфінале будзе яшчэ адна расіянка Алена Дзяменцьева. У парным разрадзе Вікторыя выступае з Тацьцянай Пучак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?