Эстафетная гонка ў жанчын у італьянскім Антхольцы на этапе Кубка свету па біятлоне была спынена і на сёння адменена. Першы этап прайшоў у выдатных умовах надвор'я, але на другім адрэзку эстафеты над стадыёнам апусціўся густы туман, і стральба ў такіх умовах стала абсалютна немагчымай.

«Туман настолькі шчыльны, што не відаць мішэні. Бачнасць 10—12 метраў, і няма ніякай магчымасці працягваць эстафету», — сказаў адзін з арганізатараў гонкі «Еўраспорту».

Рашэнне пра далейшы лёс гэтага старту будзе прынята пазней.

Магчымыя два варыянты развіцця падзей:

адмена гонкі ў календары, або правядзенне яе ў іншы дзень — заўтра або на працягу аднаго з заключных этапаў Кубка свету.

Гонка была спынена перад другой стральбой (стойка) на другім этапе. Лідарам да таго моманту з'яўлялася зборная Расіі. Зборная Беларусі знаходзілася на 15-м месцы.

Мужчынскі старт пакуль плануецца правесці ў раней запланаваныя тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?