Лідар фракцыі Бацькаўшчына Арсень Яцанюк адказаў на заклік актывістаў Еўрамайдану назваць імя адзінага лідэра супраціву ад апазіцыі.

Пра гэта Яцанюк заявіў на Народным веча, выступаючы са сцэны на Майдане Незалежнасці.

Адказваючы на пытанне пра лідара, Яцанюк заявіў — «Тут ёсць лідар. Гэта ўкраінскі народ».

«Хто заклікае да штурму адміністрацыйных памяшканняў — з'яўляецца правакатарам. Зразумейце, зайсці ў памяшканні — не значыць атрымаць уладу. Мы павінны дзейнічаць мірным шляхам, зладжана, як еўрапейскі народ», — заявіў Яцанюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?