Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Арсень Яцанюк абвясціў са сцэны Майдана, што толькі што яму патэлефанаваў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і прапанаваў заўтра правесці перамовы ў фармаце «круглага стала».

Па словах Яцанюка, пасля Януковіча яму патэлефанаваў сакратар РНБА Андрэй Клюеў.

«Хутчэй за ўсё, менавіта Клюеў і будзе на месцы Лёвачкіна (былога кіраўніка Адміністрацыі). Менавіта Клюеў адказвае за гэтыя перамовы», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook народны дэпутат ад Бацькаўшчыны Аляксандр Брыгінец.

Паралельна іншы лідар апазіцыі Віталь Клічко правёў перамовы ў рэзідэнцыі Януковіча Міжгор'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?