Вечарам 9 кастрычніка быў затрыманы актывіст апазіцыі А.Я. Міліцыянеры, якія прыйшлі за ім, сцвярджалі, што А.Я хавае труп. (з матэрыялаў прэсы).

Прыкольна будзе, калі не лаянка матам, а абвінавачанне ў хаванні трупаў стане тыповай падставай для прывентыўных арыштаў бацькафобаў.

11.09.2007 Напярэдадні Еўрапейскага маршу

Апазіцыянер: ( размаўляе па мабіле): Слухайце сп. Трусаў, ваша канцэпцыя вымаўлення фрыкатыўнага “х” у выгавары паўночных палешчукоў гэта поўны нонсенс. Як казаў Сенека ў лісце да Марка Аўрэлія...ой, прабач я потым цябе ператэлефаную, пасля Акрэсціна. Добры дзень, таварыш інспектар, і што – зноў я лаяўся матам?

Міліцыянер: Так

Апазіцыянер: І што Вы гэта я сказаў.

Міліцыянер:....ть....ец ..уй

Апазіцыянер: Ну што рабіць? Паехалі ў суд. Вы ж бачыце я і з сабою нават выпадкова баул захапіў. Ха-ха-ха.

1.05.2007. Напярэдадні Сацыяльнага маршу

Апазіцыянер : ( размаўляе па мабіле): Слухайце сп. Трусаў, ваша канцэпцыя вымаўлення выбуховага “ю” у выгавары палешчукоў гэта поўны нонсенс. Як казаў Гегель ў лісце да Файербаха....ой, прабач, я потым цябе ператэлефаную, праз 15 сутак. Добры дзень, таварыш інспектар, і што – зноў я лаяўся матам. Ха-ха-ха. Зноў на Акрэсціна? А я выпадкова нават баул прыхапіў.

Міліцыянер: Не, матам вы не лаяліся. Вы схавалі труп.

Апазіцыянер Як схаваў?

Міліцыянер: Ну, у вас ёсць труп дома?

Апазіцыянер: Няма.

Міліцыянер: Значыць схавалі. Можа ён у Вас у кішені..

Апазіцыянер: Які труп? Я патрабую адваката.Дапамажыце, людзі добрыя. Таварыш маёр, а можа яе у стары добры час. Глядзіце я лаюся: пайшлі Вы на ээээээ... як жа дакладна гэты выраз? Здаецца: пайшлі Вы на маць!

Міліцыянер: Я цябе тут памахаю рукамі. Урэж яму, сяржант. Вось так. ....й!....ть!....ец! Сказана: хаваеш труп.

20.03.2008. Напярэдадні Дня волі.

Апазіцыянер: ( размаўляе па мабіле): Слухайце сп. Трусаў, ваша канцэпцыя вымаўлення фрыкатыўнага апострафа у выгавары палешчукоў гэта поўны нонсенс. Як казаў ў Бернард Шоў у лісце да Хемінгуея...ой, прабач я потым цябе ператэлефаную. Трэба бегчы. Глухаря жадаюць павесіць, ваўкі пазорныя.

Міліцыянер: Стаяць, адмарозак. Кажы дзе труп? ...Ты куда? ....й!....ть!....ец! ( размаўляе па рацыі) Барсук-барсук , я каала. Кліент уходзіць па Варвашені ў бок Багдановіча. Пачынаем аперацыю “перахват”.

20.04.2008 г. Напярэдадні Чарнобыльскага маршу

Апазіцыянер: ( размаўляе па мабіле): Слухайце сп. Трусаў, ваша канцэпцыя вымаўлення “б” у выгавары палешчукоў гэта поўны нонсенс. Як казаў Сартр Мішелю Фуко..ой, прабач я потым цябе ператэлефаную. Добры дзень, таварыш інспектар, і што: зноў я схаваў труп?

Міліцыянер: Так. ....й!....ть!....ец!

Апазіцыянер: Ну што рабіць? Паехалі ў суд. Вы ж бачыце я і з сабою нават выпадкова баул захапіў. Ха-ха-ха. Дарэчы ў вас вельмі цікавы фрыкатыўны “б”. Вы не з Палесся? Гэта ж суперматэрыял. Як раз за час адсідкі прадумаю тэзісы артыкула супраць гэтага невука Трусава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?