Суд прысудзіў да пажыццёвага турэмнага зняволення 39-гадовага жыхара кітайскай правінцыі Хубэй, які падмешваў атруту ў замарожаныя пельмені, ад якіх у КНР і Японіі пацярпелі 14 чалавек.

Цягам судовага паседжання стала вядома, што мужчына падмешваў у прадукт атруту для насякомых, бо яго не задавольвала стаўленне да сябе калег і нізкі заробак. У 2010 годзе ён быў арыштаваны і прызнаў сваю віну.

Інцыдэнт адбыўся ў 2008 годзе і прывёў да дыпламатычнага скандалу дзвюх краін напярэдадні пекінскіх Алімпійскіх гульняў.

Кіраўніцтва Японіі, каментуючы прысуд, выказала надзею, што Кітай у далейшым прыме меры для прадухілення рэцыдываў падобных злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?