Экс-настаўнік зборнай Беларусі Анатоль Байдачны завёў блог у інтэрнэце.

Вось з такім прывітальным словам Байдачны звярнуўся да сваіх чытачоў:

Некаторы час таму мне прыйшла ідэя стварыць свой блог у інтэрнэце. Цягам доўгай кар'еры футбаліста, а потым і трэнера засталося шмат успамінаў, гісторый, падзей, якімі мне было б цікава падзяліцца з аўдыторыяй. Блог — гэта таксама і зручны спосаб выказацца з нагоды актуальных падзей у свеце футбола і спорту наогул. Мне хочацца, каб блог стаў пляцоўкай ня для сумнага маналогу, а месцам цікавага дыялогу, дзе карыстальнікі змаглі б актыўна ўдзельнічаць у зносінах, абмяркоўваючы артыкулы і задавайць пытанні.»

Анатоль Байдачны з'яўляўся галоўным трэнерам нацыянальный зборнай Беларусі па футболе з 2003 па 2005 год. А таксама ўзначальваў футбольны клуб Жамчужына (Сочы), Чарнаморац (Наварасійск), Церак (Грозны), Дынама (Мінск), Дарыда (Ждановічы) і каманды Кіпра, Малдовы, Расіі і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?