Іран прыпыніў узбагачэнне ўрану. У адказ, згодна з дамоўленасцямі, ЕС і ЗША прыпыняюць частку санкцый супраць Ісламскай Рэспублікі.

Знятыя забароны на аперацыі з іранскімі нафтай і золатам, а таксама на страхаванне паставак з Ірана. Гэта дасць Ірану крыніцу валюты, без якой краіна перажывала эканамічны крызіс.

Санкцыі на асобы і прадпрыемствы, звязаныя з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, застаюцца ў сіле.

Як чакаецца, пастаўкі нафты з Ірана прывядуць да падзення цэнаў на сусветным рынку. Калі гэта здарыцца, гэта паўплывае і на беларускую эканоміку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?