fcbate.by
Былы галоўнакамандуючы БАТЭ, нацыянальнай і моладзевай зборнай Беларусі Юры Пунтус прызначаны галоўным трэнерам мазырскай «Славіі», якая ў папярэднім сезоне страціла месца ў вышэйшай лізе і вылецела ў першую.
«Зараз у камандзе фактычна застаўся толькі адзін гулец — Дзяніс Кавалеўскі. Ён па запыце кіраўніцтва футбольнага клуба «Мінск» знаходзіцца там на праглядзе. Калі падпіша з «гараджанамі» працоўную дамову, «Славія» атрымае за яго пэўную кампенсацыю.
У астатніх футбалістаў кантракты скончыліся, а група легіянераў з Украіны, Літвы і Сербіі цяпер не мае права гуляць за «Славію», так як рэгламент першай лігі гэтага не прадугледжвае. Таму сёння я распачаў камплектаванне каманды.» - адзначыў Юры Путнус.
0
0
0
0
0
0