Ваеннае кiраўнiцтва М’янмы арыштавала пяць генералаў i 400 салдатаў, якiя адмовiлiся адкрыць агонь i выкарыстаць сiлу супраць будысцкiх манахаў i iншых удзельнiкаў антыўрадавых дэманстрацый, паведамiла iнданезiйская Thе Jаkаrtа Роst.

Нагодай да масавых хваляванняў, якiя распачалiся ў краiне яшчэ 19 жнiўня, стала двухразовае павышэнне цэнаў на палiва. Паводле iнфармацыi Праграмы развiцця ААН, кожны трэцi жыхар М’янмы знаходзiцца за рысай беднасцi, 90 працэнтаў насельнiцтва жывуць на менш чым 300 долараў у год.

«Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0