Пра гэта журналіст «Прессбола» Сяргей Шчурко сказаў у інтэрв'ю «Белгазеце», каментуючы ўзнагароджанне Лукашэнкам званнямі заслужанымі майстрамі спорту, ордэнамі і медалямі партнёраў па хакейнай камандзе, «якія, іранізуе газета, дапамагалі яму, ды і ўсёй Беларусі, каваць перамогу на Х Калядным турніры сярод аматарскіх камандаў»

БелТА

БелТА

Сяргей Шчурко, фота «Белгазеты»

Сяргей Шчурко, фота «Белгазеты»

Гутарка надрукавана ў сённяшнім, за 20 студзеня, нумары «Белгазеты».

Параўноўваючы сёлетняе ўзнагароджанне з ганараваннем Максіма Мірнага, Уладзіміра Валчкова і Сяргея Цяцерына ў лютым 2004 г. за перамогу ў Кубку Дэвіса над тэніснай зборнай Расіі (што было станоўча ўспрынята спартыўнай грамадскасцю), Сяргей Шчурко мяркуе,

што сёлета Лукашэнка «абсалютна не трапіў у настрой народа:

прызнаць хлапцоў, што выйгралі Калядны турнір, заслужанымі майстрамі спорту, паставіць іх на ўзроўні з пераможцамі Алімпіядаў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, мякка кажучы, дзіўна. Мне здаецца, кіраўнік дзяржавы такім чынам хацеў аддзячыць членам сваёй каманды, тым больш што турнір быў 10-ы, юбілейны.

Магчыма, Аляксандр Рыгоравіч, разумее, што ўсё калі-небудзь сканчаецца, у тым ліку асабісты ўдзел у гэтых спаборніцтвах. Можа гэты турнір для яго як для спартсмена быў апошні і ён сваім саратнікам зрабіў такі царскі падарунак.

Мне здаецца, калі табе 60 гадоў, у хакей гуляць ужо цяжкавата, трэба прыдумаць для сябе нейкі іншы спорт, менш траўматычны, бо хакей без сутыкненняў — гэта фігурнае катанне.

А калі турнір будзе праходзіць без удзелу кіраўніка дзяржавы, інтарэс да такіх спаборніцтваў паступова будзе згасаць, і рана ці позна гульні будуць праходзіць не на «Мінск-Арэне», а на катку ў Парку Горкага, і прыязджаць туды будуць рабацягі з якога-небудзь ніжагародскага завода».

Сяргей Шчурко мяркуе, што самім узнагароджаным няма чым ганарыцца, яму пачуваюцца збянтэжанымі, бо разумеюць «наколькі крутое гэта званне».

«Напрыклад, такога звання няма ў Андрэя Парашчанкі, які перамагаў у гандбольнай Лізе чэмпіёнаў, быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Іспаніі, адным з найлепшых разыгрываючых свету.

Ён «усяго толькі» майстар спорту міжнароднага класу, хаця меў поўнае права стаць заслужаным пасля перамогі ў самым прэстыжным клубным турніры», — рэзюмуе Сяргей Шчурко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?