«45 працэнтаў — гэта шалёная стаўка. Гэта ненармальна. І мы бачым, што ў нас ёсць усе магчымасці да зніжэння гэтай стаўкі. Мы не можам пад гэтыя працэнты крэдытаваць рэальны сектар», — сказаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час не было іншага выйсця, акрамя як узняць працэнтную стаўку па крэдытах. «Калі быў ажыятажны попыт і ў нас былі не такія вялікія золатавалютныя рэзервы, мы вымушаны былі ісці на гэты непапулярны крок. Але паступова, таксама не абвальна, мы прыйдзем да нармальнай з'явы», — сказаў Лукашэнка.

У той жа час ён падкрэсліў, што галоўны паказчык — гэта работа эканомікі. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што «мы нармальна будзем сябе адчуваць, калі ў гэтым годзе нам удасца, а гэта ўжо сапраўды падлічана, дасягнуць 3-3,5 працэнта росту ВУП»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0