Штаб нацыянальнага супраціву ацэньвае колькасць актывістаў, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу, у 1400 чалавек.

Як паведаміў каардынатар медыцынскай службы Штаба нацыянальнага супраціву Алег Мусій, такія дадзеныя на 20 студзеня.

Па словах Мусія, 2/3 актывістаў пацярпелі на вуліцы Грушэўскага.

У асноўным па меддапамогу звяртаюцца з прычыны параненняў ног і рук ад траўматычнаq зброі, а таксама асколачных параненняў.

Акрамя таго, 2 чалавекі 20 студзеня атрымалі траўмы вачэй, а з пачатку сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага такіх выпадкаў ажно 6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?