«Тое, што адбываецца ва Украіне, гэта кашмар, гэта катастрофа. Гэта не мая справа, там і без мяне разбяруцца, папросяць мяне — я скажу «так» або «не», дапамагу ці не. Калі возьмуць уладу ў гэтыя прэзідэнцкія выбары тыя, хто грамяць, — гэта надоўга», — адзначыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што канфлікт ва Украіне вырашыцца і не акажа негатыўнага ўплыву на дзейнасць СНД, дзе Украіна старшынюе ў 2014 годзе.

«Будзем спадзявацца, што ўсё будзе нармальна з пункту гледжання старшынства ў СНД. Ніхто не будзе пераносіць саміт СНД, наадварот, я ўпэўнены, Януковіч будзе імкнуцца, каб гэты саміт прайшоў у іх, а мы, і Расія і іншыя, будзем такім чынам падтрымліваць Украіну і стабільнасць у ёй, і цяперашняга прэзідэнта, таму што гэта галоўны прадстаўнік улады», — сказаў Лукашэнка. Ён дадаў: «У астатнім яны павінны разабрацца самі. Занадта шмат амбіцый у асобных палітыкаў».

«Выдатная краіна з цудоўным народам, і вось гэты бардак з так званым рынкам, дзе кланы падзялілі краіну, — вось да чаго гэта прыводзіць.

Як толькі дзеці прэзідэнта пачынаюць займацца бізнэсам — чакай бяды. Як толькі ў жонак і палюбоўніц з'яўляюцца кароны на галаве — чакай бяды», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, уплыў на сітуацыю ва Украіне аказваюць знешнія сілы. «Палякі былі моцна падвязаны і ці ледзь не прымярала праграму за тое, што Украіну прывялі ў Еўропу. Я баюся, каб Украіна канчаткова не стала арэнай разборак паміж Захадам і Усходам», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?