Журналіст Сяргей Дарафееў запісаў зварот да ўкраінскіх калегаў. Ён заклікаў іх да аб'ектыўнасці, у якасці адмоўнага прыкладу прывёўшы беларускія дзяржаўныя СМІ. «Некаторыя з маіх беларускіх калег абралі для сябе шлях агітатараў, наўмысна забыліся, што ў эфіры ці на старонках іх выданняў павінны існаваць некалькі думак. Цяпер яны баяцца глядзець людзям у вочы, ім зняважліва апладуе моладзь», — кажа Сяргей Дарафееў.

* * *

Сяргей Дарафееў — беларускі журналіст. Працаваў на ОНТ, вёў ток-шоу «Выбар», быў звольнены пасля 19 снежня 2010 г., калі ў ноч пасля выбараў задаў у прамым эфіры кіраўнічцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай некалькі непрыемных пытанняў, пасля чаго тая спешна пакінула студыю.

Таксама Дарафееў папрасіў чыноўнікаў патлумачыць гледачам, чаму нельга вечарам выходзіць на плошчу, або чаму не дапусцілі прадстаўнікоў апазіцыі дзяжурыць ноччу на выбарчых участках разам з міліцыяй.

Незадавальненне Дарафеевым 20 снежня 2010 г. выказаў Лукашэнка падчас сваёй прэс-канферэнцыі, назваўшы таго «маладым журналістам». Дарафееў неўзабаве быў звольнены.

Праз некаторы час стаў працаваць на ўкраінскім 5-м канале, дзе вядзе штосуботнюю праграму «Партрэты» з Сяргеем Дарафеевым», а таксама разам з іншымі журналістамі штодзённую вечаровую праграму «Час. Підсумкі дня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?