Чалавек, які зваліўся з каланады стадыёна імя Лабаноўскага на Грушэўскага ў Кіеве, жывы. Пра гэта паведаміў «Украінскай праўдзе» галоўны ўрач Кіеўскай гарадской клінічнай бальніцы № 17 Мікалай Дзёмін.

«Жывы і нават ходзіць», — сказаў галоўны ўрач.

Гэты чалавек, якому 43 гады, цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

«Ён амаль у здавальняючым стане», — сказаў галоўны ўрач.

Імя пацярпелага ён не назваў, спаслаўшыся на прыватнасць інфармацыі і медычную таямніцу.

Раней ТСН, спасылаючыся на свае крыніцы, пацвердзіла, што ў бальніцы памёр другі хлопец, які 20 студзеня таксама зваліўся з каланады стадыёна імя Лабаноўскага, што ўнізе вуліцы Грушэўскага, дзе было супрацьстаянне пратэстоўцаў з «Беркутам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?