Пра гэта паведамляе прэс-служба кіеўскай пракуратуры.

«Раённымі судамі горада Кіева, па хадайніцтве следчых і пракуратуры, першым дзесяці падазраваным у масавых беспарадках, якія пачаліся 19 студзеня на Грушэўскага, абрана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай», — гаворыцца ў паведамленні.

Пракуратура настойвае, што «па матэрыялах следства усе гэтыя асобы прымалі непасрэдны ўдзел у масавых беспарадках каля стадыёна Дынама, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і супрацівам прадстаўнікам улады».

У пракуратуры запэўніваюць, што «гэтыя дзеянні правапарушальнікі здзяйснялі з ужываннем зброі, бейсбольных біт, бардзюрнага камяня і «кактэйляў Молатава»».

Крымінальныя справа рпаспачата па артыкуле 294 КК Украіны.

Як вядома, у аўторак з'явіліся першыя «вязні Грушэўскага».Суд пакінуў на 2 месяцы пад вартай затрыманых актывістаў Евромайдану Юхіма Дышканта, Артура Кавальчука і Дмытра Москальца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?