«Улічваючы, што Беларусь і Расія гэта Саюзная дзяржава, сёння, напэўна, вострай неабходнасці няма прымаць грамадзянства Беларусі», — сёння заявіў кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы.

Разам з тым ён заявіў, што гатовы, не адмаўляючыся ад расійскага грамадзянства, прыняць і беларускае.

Нагадаем, што згодна з артыкулам 13 закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», кіраўніком рэлігійнай арганізацыі ў Беларусі можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Пакуль беларускі праваслаўны іерарх застаецца грамадзянінам Расіі.

Пры гэтым, згодна з беларускім заканадаўствам, грамадзянінам Беларусі можа стаць чалавек, які не мае грамадзянства альбо адмаўляецца ад грамадзянства іншай краіны, каб атрымаць беларускае грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?