«Я буду са сваім народам, я гатовы на ўсё», — заявіў лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко толькі што са сцэны Майдану, звяртаючыся да прысутных.

Выступ трансляваў у жывым эфіры «Еўраньюс».

«Сёння плануецца разгон Майдану, але заўтра нас будзе яшчэ болей. Мы хочам жыць у нармальнай краіне. Я сам нічога баюся, я баюся, да мяне могуць падысці людзі, вось я чаго баюся, і сказаць: «Віталь, у мяне загінуў сын, родныя. Вось, адзінае, чаго баюся.

Я ведаю, што нас зараз глядзіць Януковіч. У вас, прэзідэнт, ёсць магчымасць рашыць пытанне, я ведаю, вы глядзіце трансляцыю. Датэрміновыя выбары вырашаць сітуацыю. Вырашыце сітуацыю.

Я хачу звярнуцца да кожнага ваеннага, вы давалі клятву свайму народу,

я хачу звярнуцца да кожнага міліцыянта, вы давалі клятву, пераходзьце на бок народа, ні ў якім разе не выкарыстоўвайце зброю супраць народа.

Я не заклікаю да сілавога рашэння, мы павінны выстаяць. Заўтра нас будзе болей, і мы пераможам».

Майдан сустрэў гэтыя словы свістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0