У прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча засталося 24 гадзіны для спынення кровапраліцця. Пра гэта заявіў лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк падчас выступу на веча на Майдане Незалежнасці.

Ён адзначыў, што цяпер ёсць два шляхі: першы з якіх — «спыненне кровапраліцця, адказ усіх, хто забіваў людзей і захаванне жыццяў кожнага чалавека, якая ёсць на гэтым Майдане, і якая ёсць у Украіне».

«На гэты шлях у нас засталося 24 гадзіны, — падкрэсліў Яцанюк. Ён падкрэсліў, што «калі гэтага шляху не будзе, то скажу пра сябе — я з ганьбай жыць не буду, заўтра пойдзем разам наперад. Калі куля — у лоб, то куля — у лоб, але сумленна, справядліва і смела», — адзначыў Яцанюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?